Брытана-Украінскі сімпозіум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брытана-Украінскі сімпозіум па анестэзіялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі і медыцыны болю
Абрэвіятура БУС
Спецыяльнасць Анестэзіялогія
Дэталі
Арганізатар Кафедра анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі Нацыянальнай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі імя П. Л. Шупіка, Кіеў
Клінічна бальніца «Феофанія», Кіеў
Універсітэцкі каледж Лондана
Нацыянальні шпіталь неўралогіі і нейрахірургіі, Лондан
Гісторыя правядзення БУС-1 —2008 (24-26 верасня),
БУС-2 —2009 (17-18 верасня),
БУС-3 —2011 (20-21 кастрычніка),
БУС-4 —2012 (25-26 кастрычніка),
БУС-5 —2013 (25-26 красавіка),
БУС-6 —2014 (24-25 красавіка),
БУС-7 —2015 (22-25 красавіка),
БУС-8 —2016 (21-23 красавіка)
Частата правядзення кожныя 1-3 гады
Месца правядзення Клінічна бальніца «Феофанія»,
Кіеў, Украіна
Сайт http://anaesthesiaconference.kiev.ua/uk/

Брытана-Украінскі сімпозіум па анестэзіялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі і медыцыны болю (БУС) – шматдзённая міжнародная медыцынская канферэнцыя анестэзіёлагаў і сумежных адмыслоўцаў, якая перыядычна праводзіцца ў Кіеве[1][2].

БУС-1[правіць | правіць зыходнік]

Першы Брытана-Украінскі Сімпозіум па анестэзіялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі і медыцыны болю прайшоў 24-26 верасня 2008 года на асноўнай вучэбнай базе кафедры анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі Нацыянальнай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі імя П. Л. Шупіка - у Кіеўскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і у Кіеўскім гарадскім «Цэнтры Сэрца». Ён быў пачаткам шматгадовага плённага супрацоўніцтва кафедры універсітэцкага каледжа Лондана і Нацыянальнага шпіталя неўралогіі і нейрахірургіі. Як і ў наступных сімпозіумах, у ім з дакладамі ўдзельнічалі прафесары, вядучыя лектары, лекары-кансультанты, медыцынскія сёстры як з Вялікабрытаніі, так і з Украіны.

БУС-2[правіць | правіць зыходнік]

Другі Брытана-Украінскі Сімпозіум прайшоў 17-18 верасня 2009 там жа. Асноўнымі тэмамі праграмы былі:

Было зарэгістравана больш за 300 удзельнікаў.

БУС-3[правіць | правіць зыходнік]

Трэці Брытана-ўкраінскі сімпозіум «21 стагоддзе: ад анестэзіялогіі да перыоператыўнай медыцыны» адбыўся 20-21 кастрычніка 2011 года. Як і ўсе наступныя ён праходзіў у Клінічнай бальніцы «Феофанія». Гэта дазволіла ўвесці ў праграму сімпозіума сусветнай практыцы семінары-воркшопы. У далейшым яны сталі неад'емнай часткай БУСу.

БУС-4[правіць | правіць зыходнік]

Чацвёрты Брытана-ўкраінскі сімпозіум «анестэзіёлаг і інтэнсіўная тэрапія: Урокі мінулага і погляд у будучыню» прайшоў 25-26 кастрычніка 2012 года[3]. Адной з яго галоўных падзей быў выяздны воркшоп па рэгіянальнай анестэзіі на выставе «Таямніцы чалавечага цела».

БУС-5[правіць | правіць зыходнік]

Пяты Брытана-Украінскі Сімпозіум «Новыя тэндэнцыі ў сучаснай анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі - акцэнт на асаблівасці лячэння пажылых людзей» праходзіў 25-26 красавіка 2013 таксама ў клінічнай бальніцы «Феафанія». Акрамя асноўнай тэмы на ім было нададзена шмат увагі канцэпцыі «хірургіі аднаго дня», інтэнсіўнай тэрапіі сепсісу і таму подобнага[1][4].

У сімпозіуме прынялі ўдзел каля 500 лекараў з Украіны і з замежжа.

БУС-6[правіць | правіць зыходнік]

Шосты Брытана-Украінскі Сімпозіум «Новыя тэндэнцыі ў сучаснай анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі» , што акцэнтыяваў увагу на праблемах бяспекі пацыента і маніторынгу , прайшоў 24-25 красавіка 2014 года. На мерапрыемстве разглядаліся пытанні рэспіраторнай падтрымкі (інвазійнай і неінвазійнай вентыляцыі лёгкіх), юрыдычныя пытанні ў працы лекара. Удзельнікі маглі лепш пазнаёміцца з тромбаэластаграфіяй[5]. Нягледзячы на складанае становішча ў краіне, на канферэнцыі выступалі замежныя лектары (Вялікабрытанія і ЗША).

Было зарэгістравана каля 600 дэлегатаў.

БУС-7[правіць | правіць зыходнік]

Сёмы Брытана-Украінскі Сімпозіум «Новыя тэндэнцыі ў сучаснай анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі - акцэнт на праблемах траўмы, крывацёку і сепсісу» праходзіў 22-25 красавіка 2015 года. Значная ўвага была нададзена асаблівасцям баявой траўмы, эвакуацыі, сусветным стандартам аказвання дапамогі пры траўме. Было зарэгістравана каля 700 удзельнікаў, канферэнцыю наведалі госці з Беларусі.

БУС-8[правіць | правіць зыходнік]

Восьмы Брытана-Украінскі Сімпозіум «Акцэнт на праблемах стандартызацыі ў анестэзіялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі і неадкладнай дапамогі пры траўме і раненнях» плануецца правесці 21-23 красавіка 2016 года на базе клінічнай бальніцы «Феофанія». Ён будзе прысвечаны памяці нябожчыка, загадчыка катэдры анестэзіялогіі Нацыянальнай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Шлапака Ігара Парфіравіча.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]