Брытанская каралеўская сям’я
Брытанская каралеўская сям'я (англ.: British Royal Family) — група блізкіх сваякоў манарха Вялікабрытаніі. У 1917 годзе Георг V з-за войны з Германіяй адмовіўся ад усіх нямецкіх тытулаў за сябе і спадчыннікаў і пераназваў Саксен-Кобург-Гоцкую дынастыю ў дом Віндзараў.
У Вялікабрытаніі няма выразнага юрыдычнага або фармальнага вызначэння члена каралеўскай сям'і, як правіла членамі каралеўскай сям'і лічацца манарх, муж або жонка манарха, дзеці манарха, унукі манарха па мужчынскай лініі, мужы і жонкі і аўдавелыя мужы і жонкі сыноў і ўнукаў па мужчынскай лініі манарха. Члены брытанскай каралеўскай сям'і носяць тытулы Іх Каралеўскай Вялікасці і Іх Каралеўскай Высокасці.
Гістарычна члены брытанскай каралеўскай сям'і прадстаўлялі манарха па ўсёй Брытанскай імперыі і займалі адказныя і прадстаўніцкія пасады, на сённяшні дзень яны выконваюць цырыманіяльныя і сацыяльныя функцыі як у Вялікабрытаніі, так і за мяжой, і акрамя манарха не маюць ніякай канстытуцыйнай ролі ў справах урада.
Члены брытанскай каралеўскай сям'і[правіць | правіць зыходнік]
- Яе Вялікасць Каралева Елізавета II і прынц-кансорт Філіп, герцаг Эдынбургскі.
- Чарльз, прынц Уэльскі і яго другая жонка Каміла, герцагіня Корнуальская.
- Прынц Уільям, герцаг Кембрыджскі, сын Чарльза, і яго жонка Кэтрын, герцагіня Кембрыджская
- Прынц Генры Уэльскі, часцей званы Прынц Гары, другі сын Чарльза.
- Эндру, герцаг Ёркскі, другі сын каралевы Елізаветы II
- Прынцэса Беатрыс Ёркская, дачка герцага Ёркскага.
- Прынцэса Яўгенія Ёркская, другая дачка герцага Ёркскага.
- Эдвард, граф Уэсекскі, трэці сын каралевы і яго жонка Сафія, графіня Уэсекская.
- Джэймс, віконт Северн, сын Эдварда.
- Лэдзі Луіза Віндзар, дачка Эдварда.
- Прынцэса Ганна, адзіная дачка каралевы Елізаветы II.
- Прынц Рычард, герцаг Глостэр, стрыечны брат каралевы і яго жонка Брыджыта, герцагіня Глостэр.
- Прынц Эдвард, герцаг Кенцкі, стрыечны брат каралевы і яго жонка Катарына, герцагіня Кенцкая.
- Прынц Майкл Кенцкі, стрыечны брат каралевы і яго жонка Мары Крысціна фон Рэйбніц, прынцэса Кенцкая.
- Прынцэса Аляксандра, Высакародная Лэдзі Огілві, стрыечная сястра каралевы.