Кэтрын (прынцэса Уэльская)
| Кэтрын Элізабэт, прынцэса Уэльская | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Catherine Elizabeth, Princess of Wales | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Дыяна Спенсер | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 студзеня 1982 (44 гады) |
||||||
| Род | Mountbatten-Windsor[d] | ||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Catherine Elizabeth Middleton | ||||||
| Бацька | Michael Middleton[d][1] | ||||||
| Маці | Carole Middleton[d][1] | ||||||
| Муж | Уільям, прынц Уэльскі[2] | ||||||
| Дзеці | Джордж Уэльскі[3][1], Шарлота Уэльская[3] і Луі Уэльскі[3] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Манаграма |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | royal.uk/the-prin… (англ.) | ||||||
Кэтрын, прынцэса Уэльская (англ.: Catherine, Princess of Wales, народжаная Кэтрын (Кацярына) Элізабэт (Лізавета) Мідлтан, англ.: Kate Middleton; 9 студзеня 1982, Рэдынг, Вялікабрытанія) — член брытанскай каралеўскай сям'і з тытулам прынцэсы Уэльскай, жонка Уільяма, прынца Уэльскага, спадчынніка брытанскага прастола, што робіць яе патэнцыяльнай будучай каралевай-кансортам Вялікабрытаніі.
Нарадзілася ў Рэдынгу, графства Беркшыр. Яна атрымала адукацыю ў школе Святога Андрэя і каледжы Мальбара, перш чым вывучаць гісторыю мастацтва ва Універсітэце Сент-Эндрус у Шатландыі, дзе яна пазнаёмілася з прынцам Уільямам у 2001 годзе. Яна працавала ў сферы рознічнага гандлю і маркетынгу і займалася дабрачыннасцю, перш чым у лістападзе 2010 года было абвешчана аб іх заручынах. Яны пажаніліся 29 красавіка 2011 года ў Вэстмінстэрскім абацтве, маюць трох дзяцей: прынц Джордж, прынцэса Шарлота і прынц Луі — другі, трэцяя і чацвёрты ў чарзе спадчаннікаў брытанскага прастола адпаведна.
Пасля шлюбу выконвала каралеўскія абавязкі і ўдзельнічала ў падтрымцы каралевы Лізаветы II. Яна падтрымлівае больш чым 20 дабрачынных і ваенных арганізацый, у тым ліку Action for Children, SportsAid і Нацыянальную партрэтную галерэю. Яна займаецца праектамі праз Каралеўскі фонд, а яе дабрачынная дзейнасць засяроджваецца на праблемах, звязаных з маленькімі дзецьмі, наркаманіяй і мастацтвам. Каб заахвоціць людзей раскрыць свае праблемы з псіхічным здароўем, прынцэса задумала кампанію па павышэнні дасведчанасці аб псіхічным здароўі «Heads Together», запушчаную разам з братам мужа ў красавіку 2016 года. СМІ адзначаюць уплыў Кэтрын на брытанскую і амерыканскую моду. У 2011, 2012 і 2013 гадах часопіс Time вылучаў яе ў лік 100 самых уплывовых людзей свету.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 3 Kindred Britain
- ↑ https://www.royal.uk/the-princess-of-wales
- 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кэтрын, герцагіня Кембрыджская- Кейт Миддлтон на peoples.ru
- Popular girl who caught royal eye
- Royal wedding: Family tree
- The Duchess of Cambridge