Брытанік
Выгляд
| Брытанік | |
|---|---|
| лац.: Tiberius Claudius Caesar Britannicus | |
| | |
| Нараджэнне |
12 лютага 41 |
| Смерць |
11 лютага 55 (13 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Род | Юліі-Клаўдзіі[d] і Клаўдзіі Нероны[d] |
| Імя пры нараджэнні | лац.: Tiberius Claudius Germanicus |
| Бацька | Клаўдзій |
| Маці | Месаліна |
| Грамадзянства | |
Брытанік — Клаўдзій Тыберый Цэзар Брытанік (лац.: Tiberius Claudius Caesar Britannicus) (нарадзіўся 12 лютага 41 — 11 лютага 55) — сын імператара Клаўдзія і Месаліны.
Прыдомак атрымаў з нагоды перамогі бацькі ў Брытаніі. Пасля ўсынаўлення Клаўдзіем Нерона Брытанік быў абвешчаны ідыётам і эпілептыкам, і пазбаўлены права на трон. Нерон, стаўшы імператарам, загадаў атруціць Брытаніка.
Магчымай выявай Брытаніка з’яўляецца статуя хлопчыка з Вялеі, апранутага ў тогу (захоўваецца ў Парме)[1].
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)