Брэсцкі абласны суд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі абласны суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі, суд апеляцыйнай інстанцыі, суд касацыйнай інстанцыі
Юрысдыкцыя Брэсцкая вобласць
Мовы справаводства беларуская і руская
Кіраўніцтва
Старшыня Тамара Іванаўна Сучок
Зала пасяджэнняў
Месцазнаходжанне Брэст
Адрас 224000 г.Брэст, вул.Савецкіх пагранічнікаў, 41

Брэсцкі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Брэсцкай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўства[1]. Размешчаны ў Брэсце па адрасе вул. Савецкіх пагранічнікаў, 41.

Брэсцкі абласны суд складаецца з 25 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брэсцкі абласны суд быў заснаваны ў снежні 1939 года ў адпаведнасці з пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 14 лістапада 1939 года аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР. У арганізацыйную структуру Брэсцкага абласнога суда ўваходзілі 4 падраздзяленні: судовая калегія па крымінальных справах, судовая калегія па грамадзянскіх справах, бухгалтэрыя і канцылярыя. У сувязі з нямецкай акупацыяй з чэрвеня 1941 года Брэсцкі абласны суд сваю дзейнасць спыніў, аднавіў яе толькі ў ліпені 1944 года[2].

З 1939 года па 1941 і з 1944 па 1946 гады суд падпарадкоўваўся Народнаму камісарыяту юстыцыі БССР. Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 года «Аб пераўтварэнні Народнага Камісарыята юстыцыі БССР у Міністэрства юстыцыі» Брэсцкі абласны суд стаў падпарадкоўвацца Міністэрству юстыцыі. 20 лютага 1960 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Міністэрства юстыцыі было ліквідавана, і яго функцыі па кіраўніцтве раённымі народнымі і абласнымі судамі былі перададзены Вярхоўнаму суду БССР[2].

Праз пэўны перыяд часу Міністэрства юстыцыі аднавіла сваю дзейнасць, і пытанні кадравага, арганізацыйнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці судоў Брэсцкай вобласці былі аднесеныя да кампетэнцыі рэгіянальнага падраздзялення Мінюста — Упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. У функцыі Брэсцкага абласнога суда ўваходзіў разгляд крымінальных і грамадзянскіх спраў па першай інстанцыі і па другой інстанцыі — па скаргах асуджаных і пратэстах пракурора[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 14 жніўня 1954 года ў абласным судзе быў утвораны прэзідыум, якому было дадзена права разгляду крымінальных і грамадзянскіх спраў у парадку нагляду па тых прыгаворах і рашэннях народных судоў, якія ўступілі ў сілу, а таксама перагляду ўласных прысудаў[2].

У чэрвені 2019 года суд пераехаў з будынка па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 41 у Дом правасуддзя па праспекце Машэрава, 8[3].

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]