Буг (гасцініца)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Гасцініца «Буг»
Брэст. Гасцініца Буг.jpg
52°05′49,60″ пн. ш. 23°40′53,36″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў
Дата пабудовы 1958 год

«Буг» — гасцініца ў Брэсце. Знаходзіцца пры ўездзе ў цэнтр горада з боку Прывакзальнай плошчы, па адрасе вул. Леніна, 2. Пабудавана ў 1958 годзе з цэглы па праекце Георгія Бендзіктава. Будынак — прыклад савецкай архітэктуры 1950-х гадоў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Уяўяўляе сабой 4-павярховы ў цэнтры з 3-павярховымі прыбудовамі Г-падобны ў плане будынак. Закругленай вуглавой часткай выходзіць на плошчу — транспартную развязку пры ўездзе на чыгуначны мост. На 1-м паверсе вестыбюль круглай формы з 6 калонамі па крузе, у ім знаходзяцца гасцінічныя службы. З вестыбюля шырокая лесвіца вядзе на паверхі, дзе знаходзяцца нумары. Архітэктурны вобраз будынку стрыманы, выкарастаны элементы класічнай ордарнай архітэктуры. 3 верхнія паверхі закругленай часткі ўпрыгожваюць пілястры карынфскага ордара. У будынку гасцініцы знаходзіцца рэстаран.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.