Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў
Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў
Дата нараджэння: 8 лістапада 1916(1916-11-08)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 лістапада 1992(1992-11-18) (76 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Месца працы

Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў (8 лістапада 1916, Саратаў — 18 лістапада 1992, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1943 годзе скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. З 1946 г. працаваў у Мінску. Працаваў ва Упраўленні па справах архітэктуры пры СМ БССР, у беларускім філіяле Саюзгіпрагандлю (1948—1954 гг.), у 1954-79 гадах у Белдзяржпраекце[1][2].


Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод асноўных прац будынак Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1957), Белдзяржфілармонія (1963; сумесна з Э. Вішнеўскай), Палац культуры Мінскага трактарнага завода (1965; сумесна з Э. Вішнеўскай), Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967; сумесна з Г. Заборскім) і гасцініца «Юбілейная» (1968; сумесна З У. Начаравым) — усё ў Мінску; гасцініцы «Магілёў» у Магілёве[3], «Інтурыст» у Брэсце (1974; сумесна з В. Астаповічам)[1][2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бенедиктов Георгий Михайлович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 54. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 Бенедиктов Георгий Михайлович (руск.) 
  3. Чарняўская Т.I. — Архiтэктура Магiлёва, 1973. стар. 85