Перайсці да зместу

Будапешцкае гета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будапешцкае гета
Сцяна Будапешцкага гета
Тып зачынена
Месцазнаходжанне Будапешт, Венгрыя
47°29′55,93″ пн. ш. 19°03′52,56″ у. д.HGЯO
Перыяд існавання 15 чэрвеня 194415 студзеня 1945
Колькасць вязняў 220 000
Будапешцкае гета на Вікісховішчы

Будапешцкае гетаяўрэйскае гета, створанае нацыстамі ў Будапешце ў лістападзе 1944 года ў рамках палітыкі пераследу і знішчэння яўрэяў. У студзені 1945 года вызвалена наступаўшымі савецкімі войскамі.

Масавыя арышты яўрэяў у Будапешце

Пераследаванне яўрэяў у Венгрыі пачаўся з 1938 года правым нацыяналістычным рэжымам Міклаша Хорці. У 1941 годзе ў Будапешце жыло 184 тыс. яўрэяў і 62 тыс. хрышчоных яўрэяў, якія ў адпаведнасці з антыяўрэйскімі законамі падвяргаліся рэпрэсіям[1].

У сакавіку 1944 года нямецкія войскі акупавалі Венгрыю. Мноства яўрэяў было арыштавана. Стварэнне гета ў правінцыі пачалося ў красавіку 1944 года і ўслед за гэтым пачалася дэпартацыя ў лагеры смерці.

15 чэрвеня 1944 г. міністр унутраных спраў Венгрыі выдаў загад аб стварэнні гета ў Будапешце. Згодна з загадам пад гета было выдзелена 2000 дамоў, пазначаных жоўтымі зоркамі[2] і абгароджаных сцяной. Усяго ў гета планавалася перасяліць 220 тыс. яўбрэяў. 25 чэрвеня для яўрэяў Будапешта была ўведзена каменданцкая гадзіна[1].

Жыхароў гета пачалі дэпартаваць у канцлагеры адразу пасля яго стварэння. За час акупацыі Венгрыі яўрэйскае насельніцтва Будапешта скарацілася з 200 тысячаў да 70 тысячаў чалавек у гета. Каля 20 тысячаў чалавек пражывала ў дамах па-за межамі гета, карыстаючыся дакументамі, выдадзенымі дыпламатамі нейтральных краін (у тым ліку Раулем Валенбергам і Джорджа Перласка).

18 студзеня 1945 года гета было вызвалена часцямі 151-й Чырванасцяжнай Жмерынскай дывізіі, пры гэтым ахова гета аказала супраціўленне. Па словах аднаго з удзельнікаў баёў, гета было падрыхтавана да выбуху[3]. Да гэтага моманту ў гета і ў памяшканнях, падкантрольных дыпламатычным місіям нейтральных краін, знаходзілася каля 94 тысяч яўрэяў[1].

У 2005 годзе ў памяць аб ахвярах на набярэжнай Дуная усталяваны мемарыял.

Зноскі

  1. а б в Артыкул «Будапешт» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  2. Артыкул «Венгрия» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  3. Борис Шейнин. Не дай умереть ребёнку (воспоминания киносценариста) // Заметки по еврейской истории. № 5 (66). — 2006
  • Arien Ben-Tov. Facing the Holocaust in Budapest: The International Comittee of the Red Cross and the Jews in Hungary, 1943—1945. — Springer, 2013. — 492 p. — ISBN 9789401769358.