Перайсці да зместу

Міклаш Хорці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міклаш Хорці
Horthy Miklós
Сцяг4-ы рэгент Каралеўства Венгрыі
1 сакавіка 1920 — 15 кастрычніка 1944
Папярэднік Карай Хусар
Пераемнік тытул скасаваны

Нараджэнне 18 чэрвеня 1868(1868-06-18)[1][2][…]
Смерць 9 лютага 1957(1957-02-09)[3][1][…] (88 гадоў)
Месца пахавання Англійскія ваенныя могілкі ў Лісабоне, у 1993 годзе перапахаваны ў Кендэрэшы
Род Q1055277?
Бацька Іштван Хорці[d][4]
Маці Паўла Халашы[d][4]
Жонка Магдолна Пурглі[d][5]
Дзеці Magdolna Horthy[d][4], Paulette Horthy[d][4], Іштван Хорці і Miklós Horthy[d][4]
Нацыянальнасць Венгр
Грамадзянства
Веравызнанне Кальвінізм
Партыя
Адукацыя
Прафесія Ваенны, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ваенна-марскі флот Аўстра-Венгрыі
Званне віцэ-адмірал
Бітвы
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Ордэн «Святыя Роўнаапостальныя Кірыла і Мяфодзій»
Ордэн «Святыя Роўнаапостальныя Кірыла і Мяфодзій»
Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія)
Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія)
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Кавалер ордэна Слана
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн германскага арла
Ордэн германскага арла
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Марыі Тэрэзіі
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Ордэн Жалезнай кароны 1-й ступені
Ордэн Жалезнай кароны 1-й ступені
Вялікі крыж ордэна Белай ружы
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Ордэн Кароны караля Званіміра
Ордэн Кароны караля Званіміра
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Галіпалійская зорка
Галіпалійская зорка
Вялікі крыж чылійскага ордэна Заслуг
Вялікі крыж чылійскага ордэна Заслуг
Кавалер ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 класа
Кавалер ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міклаш Хорці (венг.: Horthy Miklós; 18 чэрвеня 1868, Кендэрэш, камітат Яс-Надзькун-Сальнок, Аўстра-Венгрыя — 9 лютага 1957, Эштарыл, Партугалія) — ваенна-марскі дзеяч Аўстра-Венгрыі (да 1918 года), рэгент Каралеўства Венгрыя (у 1920—1944 гг.).

У 1886 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію ў горадзе Фіуме (цяпер Рыека ў Харватыі). Служыў у Ваенна-марскіх сілах Аўстра-Венгрыі. У 1909—1914 гады — адзін з чатырох флігель-ад’ютантаў імператара Франца Іосіфа I.

Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў крэйсерам Novara (са снежня 1914 года) і лінкорам Prinz Eugen (у лютым 1918 года), удзельнічаў у марскіх бітвах супраць Італіі і Францыі.

З 27 лютага па кастрычнік 1918 года займаў пасаду камандуючага ВМФ Аўстра-Венгрыі ў званні контр-адмірала. Пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі выйшаў у адстаўку ў чыне віцэ-адмірала.

У канцы мая 1919 года заняў пасаду ваеннага міністра ў контррэвалюцыйным урадзе Дзьюлы Караі, які змагаўся з Венгерскай Савецкай Рэспублікай.

16 лютага 1920 года Нацыянальны Сход Венгрыі абвясціў аднаўленне каралеўскай улады, але так як краіны Антанты былі супраць аднаўлення ўлады Габсбургаў у любой форме, была заснавана пасада рэгента (кіраўніка краіны) — Венгрыя стала каралеўствам без караля.

1 сакавіка 1920 года Нацыянальны сход выбраў Хорці (131 з 141 дэпутата прагаласаваў «за») кіраўніком дзяржавы, яму тады было 52 гады — ён атрымаў пасаду галоўнакамандуючага арміяй і права распускаць Нацыянальны сход.

Урад Хорці імкнуўся пераадолець знешнепалітычную ізаляцыю Венгрыі, што прывяло да збліжэння з Італіяй, а затым і з нацысцкай Германіяй.

Ва ўнутранай палітыцы Хорці прытрымліваўся вельмі кансерватыўных поглядаў, абмяжоўваў дзейнасць як камуністычных, так і фашысцкіх партый. Разам з тым па меры збліжэння Венгрыі з нацысцкай Германіяй адбывалася эвалюцыя рэжыму, пазіцыі праварадыкальных, прафашысцкіх партый у палітычным жыцці Венгрыі ўзмацняліся.

У кастрычніку 1944 года, разумеючы, што Германія прайграла вайну, Хорці распачаў спробы заключыць перамір’е з СССР. Быў скінуты і ўзяты ў палон германскімі войскамі 16 кастрычніка 1944 года, інтэрнаваны ў Германію, але ў 1945 годзе вызвалены сіламі саюзнікаў.

Патрабаванні Югаславіі аддаць Хорці пад суд, як ваеннага злачынца, не падтрымалі вялікія дзяржавы-пераможцы з-за прадпрынятых ім спробаў разрыву з нацысцкай Германіяй. Пасля знаходжання ў розных дэпартацыйных лагерах і нюрнбергскай турме Хорці быў вызвалены, у 1948 годзе пераехаў у Партугалію, дзе жыў да самай смерці[6][7].

  1. а б Miklos Horthy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Admiral Miklós Horthy // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Хорти Миклош // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. БРЭ. Хорти Миклош (руск.)
  7. Политика адмирала Хорти. Венгрия в войне с СССР (руск.)
  • Хорці // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.