Будскі сельсавет (Горацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Буды
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 22 лютага 2001
Насельніцтва
  • 894 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 6

Бу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Буды.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кацялёўскага і Паршынскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Буда. 20 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленага Паршынскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Іванова, Нівішчы, Паляшчыцы, Паршына, Пуплы, Тосна і Целяшоўка), а ў склад сельсавета з Рэкцянскага сельсавета перададзены вёскі Задарожжа і Сураўцова[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета — вёска Буда — перайменаваны ў Буды. 26 сакавіка 1987 года ў склад новаўтворанага Горацкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Задарожжа і Сураўцова)[3]. 22 лютага 2001 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Горацкага сельсавета.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Буды, Вялікае Марозава, Кацялёва, Кварцяны, Малое Марозава, Мікуліна, Славікі і Турышчава.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.