Будынак «Белэнерга»
Славутасць | |
Будынак «Белэнерга» | |
---|---|
| |
53°53′50″ пн. ш. 27°33′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | савецкі класіцызм[d] |
Архітэктар | Раман Міхайлавіч Гегарт, Аліса Аляксееўна Антонава і Святлана Георгіеўна Мацяўшук |
Будаўніцтва | 1950—1952 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак «Белэнерга» — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (дом № 14) і Камсамольскай (дом № 36). Пабудаваны ў 1955 годзе (паводле іншых даных — у 1950—1952 гг.[1]) па праекце архітэктара Р. Гегарта як будынак галоўнага вытворчага ўпраўлення энергетыкі і электрыфікацыі БССР. У 1988 годзе да будынка прыбудаваны аб’ём галоўнага дыспетчарскага пункта па праекце архітэктараў А. Антонавай і С. Матэвушук.
Цяпер у будынку знаходзяцца «Белэнерга» і Беларускі саюз архітэктараў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B2%D1%8B%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%87%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%9E%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8F_%D1%8D%D0%BD%D0%B5%D1%80%D0%B3%D0%B5%D1%82%D1%8B%D0%BA%D1%96_%D1%96_%D1%8D%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%84%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96_%D0%91%D0%A1%D0%A1%D0%A0._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_1-%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%B0_%28%D0%B1%D0%B5%D0%B7_%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D1%8B%29.jpg/220px-thumbnail.jpg)
Чатырохпавярховы, спачатку Г-падобны ў плане цагляны будынак. У кампазіцыі асноўны акцэнт зроблены на вуглавой частцы. Два крылы, якія сыходзяцца пад вуглом, аб’яднаны магутным круглым аб’ёмам. Падоўжнае крыло, арыентаванае на вуліцу Карла Маркса, мае сіметрычны фасад. Цэнтральная яго частка з галоўным уваходам вылучана на ўзроўні 3—4-га паверхаў шасцікалонным порцікам з франтонам. Бакавыя часткі выступаюць сіметрычнымі рызалітамі, аформленымі па вуглах алмазным рустам. Аконныя праёмы на 1-м, 3-м і 4-м паверхах — прамавугольныя з разнастайнымі абрамленнямі, на 2-м — з паўцыркульнымі імпастамі і арачнай рустоўкай. Фасады завершаны развітым карнізам па мадульёнах. Унутраная планіроўка калідорная. Па восі галоўнага ўвахода размешчаны вестыбюль і светлавая трохмаршавая лесвіца.
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь . Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (10 красавіка 2019). Праверана 6 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. В. Габрусь. 206. Будынак галоўнага вытворчага ўпраўлення энергетыкі і электрыфікацыі БССР // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак «Белэнерга»
- Будынак «Белэнерга» на сайце «Архіварта»
- З’явіліся ў 1952 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Камсамольская вуліца (Мінск)
- Вуліца Карла Маркса (Мінск)
- Будынкі і збудаванні Рамана Гегарта
- Белэнерга
- 1952 год у Мінску
- Збудаванні Мінска ў стылі савецкага класіцызму
- Будынкі і збудаванні Алісы Антонавай
- Будынкі і збудаванні Святланы Мацяўшук