Будынак Магілёўскага гарадскога камітэта КПБ
Славутасць | |
Будынак Магілёўскага гарадскога камітэта КПБ | |
---|---|
53°54′30″ пн. ш. 30°20′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў |
Дата пабудовы | 1988 год |
Будынак Магілёўскага гарадскога камітэта КПБ — будынак у Магілёве, размешчаны па адрасе вул. Крыленкі, 12. Узведзены ў 1988 годзе па праекце архітэктара К. Аляксеева для Магілёўскага гарадскога камітэта КПБ і Магілёўскага гарадскога гаркама ЛКСМБ. У наш час у будынку размяшчаецца Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой цагляны з атынкаванымі фасадамі 5-павярховы будынак з развітым цокальным паверхам, дзе размешчаны актавая зала і фае. У аб’ёмна-планіровачнай кампазіцыі выкарыстаны рэльеф участку — значны перапад вышынь дазволіў зрабіць уваходы ў адміністрыцыйны блок на ўзроўні 1-га паверху, у актавую залу — на ўзроўні цокальнага. Уваходная група (партал) абліцавана паліраваным гранітам цёмна-чырвонага колеру. У аздабленні памяшканняў выкарыстаны граніт, мармур, каштоўныя пароды драўніны. У комплексе з будынкам вырашана добраўпарадкаванне прылеглай плошчы з парадным падыходам з боку праспекта Міру і пад’ездам аўтатранспарту з вуліцы Крыленкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Горком КПБ // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.