Вуліца Крыленкі (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыленкі
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць 400 м
Ранейшыя назвы Могілкавая вуліца
Клубны завулак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Крыленкі (руск.: улица Крыленко) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне. Рух аўтатранспарту ад вуліцы Чэхава да вуліцы Першамайскай аднабаковы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова насіла назвы Могілкавая, Клубны завулак. У 1966 годзе названа ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Мікалая Васільевіча Крыленкі, аднаго з арганізатараў масавых рэпрэсій.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай, з поўдня прымыкае вуліца Дзяржынскага, завяршаецца каля сквера 60 гадоў Кастрычніка, пераходзячы ў вуліцу Чэхава. Даўжыня вуліцы складае каля 400 м.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў. Забудавана пераважна 5-павярховымі жылымі дамамі.

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Будынак былога дваранскага сходу на рагу з вуліцай Першамайскай

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Устаноўлена мемарыяльная дошка М. В. Крыленку (дом № 2).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крыленко улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]