Будынак банка (Бабруйск, Савецкая вуліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Будынак банка (Бабруйск))
Славутасць
Будынак банка
53°08′11″ пн. ш. 29°13′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000068шыфр 513Г000068
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак банка — будынак у Бабруйску, размешчаны на перакрыжаванні вуліц Маскоўскай (№ 48) і Савецкай (№ 77). Помнік архітэктуры стылю мадэрн[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы[1][2].

Да рэвалюцыі тут размяшчаўся адзін з камерцыйных банкаў горада. Доўгі час у будынку размяшчаўся адзін з карпусоў Бабруйскага філіяла ўстановы адукацыі БДЭУ. З восені 2017 года навучальны корпус № 3 Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Кожнае крыло ў цэнтры мае неглыбокі рызаліт, сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Рызаліт з боку вуліцы Савецкай з вялікім прамавугольным акном, якое аб’ядноўвае верхні і палавіну ніжняга паверхаў: рызаліт з боку вуліцы Маскоўскай вылучаны прамавугольнымі вокнамі ў верхнім і спаранымі арачнымі ў ніжнім паверхах. Месца злучэння крылаў падкрэслена ўваходным арачным парталам і эркерам над ім, умацаваным па 2 кансолях і завершаным невялікай усечанай вежай. Планіроўка калідорная. У цэнтральнай частцы вестыбюль з двухмаршавай лесвіцай[1][2].

Зноскі

  1. а б в Ю. А. Якімовіч. 249. Будынак банка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  2. а б в Ю. А. Якімовіч, А. М. Кулагін. Бабруйскіх банкаў будынкі // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Здание бывшего банка по улице Советской

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]