Будынак фельчарскай школы (Магілёў)
Выгляд
| Славутасць | |
| Будынак фельчарскай школы | |
|---|---|
| | |
| 53°53′49″ пн. ш. 30°20′27″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Магілёў |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Дата пабудовы | 1902 |
| Статус |
|
Будынак фельчарскай школы — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны па вуліцы Карла Маркса, 13, на рагу з Пажарным завулкам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Новы мураваны будынак Магілёўскай цэнтральнай фельчарскай школы быў урачыста адкрыты ў 1902 г[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры эклектыкі. Цагляны трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам з вялікімі вокнамі. У плане мае складаную Г-падобную форму, якая паўтарае форму ўчастка. Планіроўка калідорная: да аднабаковага калідора прылягаюць класныя пакоі. Галоўны фасад з уваходам у цэнтры вылучаны несапраўдным рызалітам з руставанымі пілястрамі. Сцены рытмічна прарэзаны аконнымі праёмамі з паўцыркульнымі аркамі ліштвамі, на рызаліце — з сандрыкамі. Будынак завершаны складанапрафіляваным гзымсам на сухарыках[1].
Зноскі
- ↑ а б kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 жніўня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак фельчарскай школы (Магілёў)- Будынак фельчарскай школы (Магілёў) на сайце «Архіварта»
