Букеціроўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Букеціроўка (букетаванне) — прыём догляду сельскагаспадарчых культур, які заключаецца ў механічным прарэджванні раслін з пакіданнем у радку «букецікаў» з 3-4 раслін у кожным. Ужываецца пры апрацоўцы прапашных раслін (цукровыя буракі і іншыя). Вырабляецца пры дапамозе лапчастых культыватараў, якія ідуць папярок радкоў пасеянай культуры. У далейшым «букеты» прарэжваюцца ўручную. Пры квадратна-гнездавым пасеве патрэба ў букеціроўцы адпадае.

Букеціроўку цукровых буракоў пачынаюць у перыяд утварэння першай пары сапраўдных лістоў, кукурузы — 3-4 ліста, выконваюць на працягу 6-8 дзён. Найбольш пашырана схема, калі выраз роўны 27 см, а даўжыня «букета» 18 см.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]