Букле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выраб букле

Букле (ад фр.: boucler «завіваць») — пража або грубая тканіна палатнянага перапляцення, вырабленая з фасоннай пражы, якая мае буйныя вузельчыкі, размешчаныя на некаторай адлегласці адзін ад аднаго, у аснове і ўтку ці толькі ва ўтку, у выніку чаго тканіна набывае гузаватую паверхню. Некаторыя віды гэтай тканіны выпрацоўваюцца з кручанай пражы ў аснове і ўтку, дробнаўзорыстым перапляценнем.

Пража складаецца з доўгіх петляў аднолькавага памеру, якія могуць вар’іравацца ад маленькіх вузельчыкаў да буйных завіткоў[1]. Каб зрабіць букле, аб’ядноўваюць па меншай меры дзве ніткі, пры гэтым нацяжэнне адной ніткі нашмат менш, чым другой, калі яна складваецца  (руск.), у выніку чаго свабодная нітка (вядомая як «эфектная пража  (чэшск.)») утварае петлі, а іншая нітка выконвае ролю якара[2].

Машыннае прадзенне[правіць | правіць зыходнік]

Пры машынным прадзенні пража букле можа быць створана за адзін этап з выкарыстаннем полага верацяна. Гэта робіцца шляхам рознай хуткасці падачы эфектнай пражы ў адносінах да асноўнай пражы. Ніткі сарцавіны намотваюцца на пражу з эфектам альбо свабодна, альбо туга, у залежнасці ад розніцы ў хуткасці падачы і ступені выкарыстанай круткі. Раўнамернасць петляў кантралюецца змяненнем адлегласці паміж кропкай, дзе асноўныя ніткі сыходзяцца разам, і накіравальнай. Пры павелічэнні адлегласці эфект букле становіцца больш нераўнамерным[3].

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Букле валодае наступнымі ўласцівасцямі:

  • паветрапранікальнасць;
  • мяккасць і лёгкасць;
  • добрая цеплаправоднасць;
  • несмінальнасць;
  • арыгінальная аб’ёмная вузельчыкавая фактура.

Зноскі

  1. «Bouclé.» The Oxford English Dictionary. 2nd ed. 1989.
  2. . 1980. p. 3. ISBN 978-0-88854-256-4. {{cite book}}: |first= не мае |last= (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка); Невядомы параметр |аўтар= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |выдавецтва= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |загаловак= ігнараваны (даведка)
  3. Gong, R. H.; Gong, H.; Wright, Rachel M. Fancy Yarns: Their Manufacture and Application. Woodhead Publishing, 2002. ISBN 1-85573-577-6. Google Book Search. Retrieved on May 3, 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андреева Р. П. Букле // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 122. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Букле — Краткая энциклопедия домашнего хозяйства/ред. И. М. Скворцов и др. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия» — 1959.
  • Букле // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1956. — Т. I. — Стб. 594—595.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]