Бульба (танец)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Бульба, танец)
Бульба | |
---|---|
Кірунак: | сцэнічны |
Памер: | 3/4 |
Тэмп: | хуткі |
Вытокі: | беларускія |
Месца і час узнікнення: | стварыў К. А. Алексютовіч |
Бульба — беларускі сцэнічны танец.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. Створаны на аснове аднайменнай народнай песні. Першы сцэнічны варыянт паставіў К. А. Алексютовіч у 1930-я гады (Ансамбль беларускай народнай песні і танца). Вялікае пашырэнне танец атрымаў пасля пастаноўкі І. Майсеевым , дзе ў жартоўнай форме паказваецца, як садзяць, вырошчваюць і капаюць бульбу. У балеце Я. Глебава «Мара», пастаўленым А. Андрэевым у 1961 годзе, танец «Бульба» ўпершыню з’яўляецца на прафесійнай сцэне. У класічным танцы «Бульба» ўдзельнічаюць толькі дзяўчаты. Танец у яго харэаграфічнай рэдакцыі (з рознымі адхіленнямі) увайшоў у народны танцавальны рэпертуар.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Бу́льба» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 332. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Варламаў А. Л. «Бу́льба» // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 93. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.