Бульба (танец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бульба
Кірунак: сцэнічны
Памер: 3/4
Тэмп: хуткі
Вытокі: беларускія
Месца і час узнікнення: стварыў К. А. Алексютовіч

Бульба — беларускі сцэнічны танец.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. Створаны на аснове аднайменнай народнай песні. Першы сцэнічны варыянт паставіў К. А. Алексютовіч у 1930-я гады (Ансамбль беларускай народнай песні і танца). Вялікае пашырэнне танец атрымаў пасля пастаноўкі І. Майсеевым  (руск.), дзе ў жартоўнай форме паказваецца, як садзяць, вырошчваюць і капаюць бульбу. У балеце Я. Глебава «Мара», пастаўленым А. Андрэевым у 1961 годзе, танец «Бульба» ўпершыню з’яўляецца на прафесійнай сцэне. У класічным танцы «Бульба» ўдзельнічаюць толькі дзяўчаты. Танец у яго харэаграфічнай рэдакцыі (з рознымі адхіленнямі) увайшоў у народны танцавальны рэпертуар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]