Бундэсвер Ост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камандаванне Бундэсвер Усход
ням.: Bundeswehrkommando Ost
Гады існавання 3 кастрычніка 1990 — 1 ліпеня 1991
Краіна  Германія
Падпарадкаванне Генеральны штаб Бундэсвера
Уваходзіць у Бундэсвер
Тып Вышэйшае камандаванне
Складаецца з былые падраздзяленні ННА і новаствораныя падраздзяленні
Колькасць кіраўніцтва — каля 600 чал., падпарадкаваны асабовы склад — каля 180 000 чалавек
Дыслакацыя Штраўсберг
Генерал-лейтэнант Ёрг Шонбам падчас прыняцця камандавання VII вайсковай акругай 4 кастрычніка 1990, Лейпцыг

Усходняе Камандаванне Бундэсвера (ням.: Bundeswehrkommando Ost) — найвышэйшае камандаванне групоўкі ўзброеных сіл Германіі, якая існавала на базе былых узброеных сіл ГДР. Створанае ў выніку аб’яднання Германіі і, адпаведна, уваходжання узброеных сіл ГДР у склад Бундэсвера.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Камандаванне было створана 4 кастрычніка 1990 года ў будынку былога Міністэрства нацыянальнай абароны ў Штраўсбергу з вайскоўцаў Бундэсвера і былой Нацыянальнай народнай арміі. Яно было непасрэдна падпарадкавана міністэрству абароны. Камандзірам быў прызначаны генерал-лейтэнант Ёрг Шонбам, намеснікам камандуючага быў генерал-маёр Вернэр фон Шэвен.

У склад камандавання ўваходзілі:

  • Камандзірскі склад
  • Вайскоўцы 5-га авіяцыйнага дывізіёну Люфтвафэ, які меўся сфарміравацца
  • Ваенна-марское камандаванне Расток
  • Штаб вайсковай акругі III / Камандаванне вайсковай акругі VII (St MB III / WBK VII)
  • Вайсковае акруговае камандаванне VIII

Падраздзяленні ў складзе камандавання былі хутка перафарміраваны і на 1 красавіка 1991 года ўключалі ў сябе:

  • Корпус/тэрытарыяльнае камандаванне Усход
  • Камандаванне 5-га дывізіёну Люфтвафэ
  • Ваенна-марское камандаванне Расток

З красавіка 1991 года задачы Камандавання Бундэсвер Ост паступова былі перададзены гэтым фарміраванням. Сам Бундэсвер Ост быў распушчаны 1 ліпеня 1991 года.

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Задача камандавання была ў тым, каб перавесці атрады вайсковых падраздзяленняў ННА ў склад падраздзяленняў Бундэсвера і ў той жа час скараціць іх да 50 тысяч жаўнераў да таго, як яны будуць уведзены ў строй. Акрамя таго, яно адказвала за набыццё, забеспячэнне ды абслугоўванне i адмову ад набытай ад ННА вайсковай тэхнікі і ўзбраення. Акрамя таго, Бундэсвер Ост забяспечыў падрыхтоўку прыкладна 15 000 навабранцаў, прызваных у зоне яго дзеяння 1 верасня 1990 года, і перападрыхтоўку кіраўніцкага складу былой ННА.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Torsten Diedrich, Hans Ehlert, Rüdiger Wenzke (Hrsg.): Armee ohne Zukunft. Ch. Links, Berlin 2002, ISBN 3-86153-265-4.
    • Nachdruck unter dem Titel Handbuch der bewaffneten Organe der DDR. Weltbild, Augsburg 2004, ISBN 3-8289-0555-2.
  • Jörg Schönbohm: Zwei Armeen und ein Vaterland. Das Ende der Nationalen Volksarmee. Siedler, Berlin 1992, ISBN 3-88680-452-6.
  • Dale R. Herspring: Requiem für eine Armee. Das Ende der Nationalen Volksarmee der DDR (= Forum Innere Führung, Bd. 8). Deutsche Ausgabe bearbeitet von Hans-Werner Weber. Nomos, Baden-Baden 2000, ISBN 3-7890-6862-4.