Бурая іржа жыта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бурая іржа жыта, Лісцевая іржа жыта[1] — захворванне, выкліканае грыбам віду Puccinia recondita.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Захворванне пашкоджвае ўсходы і лісце раслін. На іх з’яўляюцца шматлікія круглыя або падоўжаныя ржава-бурыя або цагельна-чырвоныя урэдапустулы. Ва урэда- і тэлейстастадыях грыб паразітуе толькі на жыце, ацыдыяльную стадыю праходзіць на крывацвеце палявым і пакрыўцы лекавым, зімуе ў стадыі урэдапустул на пасевах азімага жыта.

Зноскі

  1. Іржа раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 417

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]