Бурдэсуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бу́рдэсуа[1][2] (бур-дэ-суа, фр.: bourre de soie — «тканіна з адходаў шаўкапрадзення») — шаўковыя ахлопы, шаўковая сыравіна пасрэднай якасці, атрыманая з пашкоджаных коканаў шаўкавічнага чарвяка.

Тканіна бурдэсуа саступала ў цане і прэстыжнасці пудэсуа, але не абцяжараная адукацыяй і ведамі французскай мовы частка расійскага грамадства не бачыла паміж імі розніцы. Тканіна звычайна ішла на ўток шаўковых тканін сярэдняй і ніжэйшай якасці. З бурдэсуа ў XIX стагоддзі ткалі хусткі і шалі, якія насуперак пышнай французскай назве служылі сацыяльным знакам пэўных небагатых правінцыйных слаёў грамадства. «Навёханькая шаль бур-дэ-суа» згадваецца ў «Сэрцы і думцы» А. Ф. Вельтмана  (руск.) і нясе аўтарскую іронію ў дачыненні да літаратурнага персанажа, які прэтэндуе на сталічную элегантнасць і набывае трэцягатункавы тавар[3].

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Бурдесуа // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  3. Бур-де-суа // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 52—53. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]