Бурштынавая кіслата
Выгляд
| Бурштынавая кіслата | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хім. формула | НООС-СН2-СН2-СООН |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 183[1] °C |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 203-740-4 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Бурштынавая кіслата (бутандыявая[няпэўнае слова] кіслата, этан-1,2-дыкарбонавая кіслата) НООС-СН2-СН2-СООН — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Бясколерныя крышталі, растваральныя ў вадзе і спірце. Змяшчаецца ў невялікіх колькасцях у многіх раслінах, бурштыне. Стымулюе рост і павышае ўраджай раслін, паскарае развіццё кукурузы. У прамысловасці бурштынавую кіслату атрымліваюць галоўным чынам гідрыраваннем малеінавага ангідрыду.
Упершыню атрымана ў XVII стагоддзі перагонкай бурштыну. Солі і эфіры бурштынавай кіслаты называюцца сукцынатамі (лац.: succinum — бурштын).
Смяротныя дозы (LD50): аральна — 2,26 г/кг (пацукі), унутрывенна — 1,4 г/кг (мышы).
Зноскі
- ↑ Бурштынавая кіслата: фізічныя і хімічныя ўласцівасці (руск.). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2007.