Тэмпература плаўлення

Тэмпература плаўлення і зацвярдзення — тэмпература, пры якой цвёрдае крышталічнае цела здзяйсняе пераход у вадкі стан і наадварот. Пры тэмпературы плаўлення рэчыва можа знаходзіцца як у вадкім, так і ў цвёрдым стане. Пры падвядзенні дадатковага цяпла рэчыва пяройдзе ў вадкі стан, а тэмпература не будзе мяняцца, пакуль усё рэчыва ў разгляданай сістэме не расплавіцца. Пры адвядзенні лішняга цяпла (астуджэнні) рэчыва будзе пераходзіць у цвёрды стан (застыванне) і, пакуль яно не застыне цалкам, тэмпература не зменіцца.
Тэмпература плаўлення/зацвярдзення і тэмпература кіпення/кандэнсацыі лічацца важнымі фізічнымі ўласцівасцямі рэчыва. Тэмпература зацвярдзення супадае з тэмпературай плаўлення толькі для чыстага рэчыва.
Тэмпературы плаўлення некаторых важных рэчываў:
| рэчыва | тэмпература плаўлення (°C) |
|---|---|
| гелій (пры 2,5 МПа) | -272,2 |
| вадарод | -259,2 |
| кісларод | -218,8 |
| азот | -210,0 |
| метан | -182,5 |
| этылавы спірт | -114,5 |
| аміяк | -77,7 |
| ртуць | -38,87 |
| хлор | -34 |
| вадзяны лёд | 0 |
| бензол | +5,53 |
| цэзій | +28,64 |
| цукроза | +185 |
| цукрын | +225 |
| волава | +231,93 |
| свінец | +327,5 |
| алюміній | +660,1 |
| серабро | +960,8 |
| золата | +1063 |
| крэмній | +1415 |
| жалеза | +1539 |
| плаціна | +1769,3 |
| карунд | +2050 |
| тытан | +2196 |
| рутэній | +2250 |
| цырконій | +2398 |
| карбід крэмнію | +2457 |
| осмій | +3054 |
| малібдэн | +3163 |
| вальфрам | +3410 |
| вуглярод | +3547 |
| аксід торыю | +3623 |
| карбід гафнію | +3960 |
| карбід тантала-гафнію | +4216 |