Бустэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бустэр (англ.: booster) — дапаможнае прыстасаванне для павелічэння сілы і скорасці дзеяння асноўнага механізма або машыны ў моманты асабліва вялікіх нагрузак. Напрыклад, гідраўлічнае, электрычнае або пнеўматычнае прыстасаванне ў сістэме кіравання рулямі скорасных самалётаў; стартавы паскаральнік, першая ступень многаступенчатай ракеты; прамежкавы паскаральнік зараджаных часціц; дадатковая крыніца электрычнага току (у т.л.трансфарматар), што ўключаецца для стабілізацыі электрычнага напружання ў сетках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]