Бутрус Бустані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бутрус Бустані
араб. بُطرس البُستاني‎‎
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1819[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1883(1883-05-01)[4][5][…]
Грамадзянства
Дзеці Salim al-Bustani[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, мовазнавец, пісьменнік, journal editor, журналіст, journal editor, journal editor, journal editor
Кірунак Nahda[d]
Узнагароды
каля Order of the Medjidie
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бутрус аль-Бустані (араб. بطرس البستاني‎‎) (1819, Дыбія, Ліван — 1883) — арабскі пісьменнік, асветнік, вучоны. Адзін з бачных дзеячаў арабскага адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў мараніцкай духоўнай семінарыі ў Айн-Варке. Каля 1840 года зблізіўся з амерыканскімі місіянерамі ў Бейруце і прыняў пратэстанцтва.

У 1840-х гадах арганізаваў «Сірыйскае навуковае таварыства», выступаў з заклікамі да прагрэсу, рэформы ладу жыцця, у тым ліку ўпершыню сярод арабаў высунуў лозунг вызвалення жанчыны.

У 1863 годзе адкрыў першую арабскую нацыянальную школу «Аль-Мадраса аль-ватанія» («Айчыннае вучылішча») для хлопчыкаў. У 1870 годзе заснаваў у Бейруце газету «Аль-Джана» («Сад»), пазней — газету «Аль-Джунейна» («Садок») і часопіс «Аль-Джынан» («Садоўнік»; «аль-бустані» — сінонім «аль-джынан»). Аб'яднаў вакол гэтых друкаваных органаў групу прагрэсіўных арабскіх журналістаў і пісьменнікаў.

Аўтар шматлікіх твораў, сабраных у 5-ці зборніках і выдадзеных у 1910 годзе. Галоўны аўтар і выдавец энцыклапедыі «Даірат аль-маарыф» («Круг ведаў», тамы 1-6, 1876—1883, выданне завершана Сулейманам Бустані). Склаў тлумачальны слоўнік арабскай мовы «Мухіт аль-мухіт» («Акіян акіянаў», у 2-х тамах, 1867—1870).

Зноскі

  1. а б زيدان ج. مشاهير الشرق في القرن التاسع عشر — 3 — القاهرة: الهلال, 1922. — Т. 2. — С. 27.
  2. Butrus al-Bustani // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. طرازي ف. د. تاريخ الصحافة العربية: يحتوي على جميع فهارس الجرائد والمجلات العربية في الخافقين مذ تكوين الصحافة العربية الى نهاية عام ١٩٢٩بيروت: المطبعة الأدبية, المطبعة الأمريكية, 1913. — Т. 1. — С. 89.
  4. زيدان ج. مشاهير الشرق في القرن التاسع عشر — 3 — القاهرة: الهلال, 1922. — Т. 2. — С. 30.
  5. Buṭrus ibn Būlus al-Bustānī // AlKindi

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Brockelmann С. Geschichte der arabischen Literatur. — Bd 2. — Leipzig, 1949.
  • Крачковский И. Ю. Избр. соч. — Т. III. — М.—Л., 1956.