Буш (ландшафт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Буш
Выява
Краіна

Буш (англ.: Bush — куст, хмызняк) — шырокія неасвоеныя чалавекам прасторы, звычайна парослыя хмызняком або нізкарослымі дрэвамі, у Аўстраліі (у асноўным), Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыцы, Канадзе і на Алясцы.

Аўстралія[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралійскі буш, штат Вікторыя.

Буш — тэрмін аўстралійскага паходжання. Так першыя еўрапейскія пасяленцы назвалі незнаёмы ім ландшафт, які складаецца з кустоў і нізкарослых дрэў, прычым жоўта-карычневыя адценні пераважалі над знаёмымі ім зялёнымі. Цяпер тэрмінам буш у Аўстраліі называюць амаль любую маланаселеную мясцовасць кантынента, незалежна ад тыпу расліннасці там (для абазначэння яшчэ менш населенай і бясплоднай выкарыстоўваецца тэрмін аўтбэк).

Буш быў апеты паэтамі Генры Лоўсанам і Эндру Патэрсанам, існуе нават паняцце «паэзія бушу»  (англ.); пейзажы бушу малявалі мастакі Том Робертс, Артур Стрытан і Фрэдэрык Мак-Кабін[1][2].

У Аўстраліі фраза «або ўсё, або нічога» часта гучыць як «Сідней або буш»[3].

Новая Зеландыя[правіць | правіць зыходнік]

У Новай Зеландыі тэрмін буш выкарыстоўваецца, у прынцыпе, у тым самым значэнні, што і ў суседняй Аўстраліі, можа азначаць лугі і лясы за межамі абжытых мясцін. Больш за ўсё бушу на Паўднёвым востраве, асабліва ў рэгіёне Уэст-Кост[4].

Паўднёвая Афрыка[правіць | правіць зыходнік]

У Паўднёвай Афрыцы тэрмін буш мае крыху іншае значэнне: ненаселеныя мясціны, але не велд, таксама так называюць саванны ў паўночнай частцы Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі.

На Алясцы бушам называют мясціны, да якіх немагчыма дабрацца на аўтамабілі. Такім чынам, большая частка штата з’яўляецца бушам. Асноўны сродак перамяшчэння на Алясцы — невялікі самалёт, на якім прыватны пілот перапраўляе пасажыраў (як правіла, аматараў і рыбакоў) у «любы пункт на карце», — мае назву буш-пілот.[5] У Канадзе слова мае тое ж значэнне, на мясцовым дыялекце французскай мовы la brousse ці le bois.[6]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Австралийский буш Архівавана 27 лютага 2012. на сайце australia.gov.au
  2. Мастакі Аўстраліі Архівавана 21 кастрычніка 2012. на сайце australia.gov.au
  3. Джон Макдональд.
  4. The New Zealand bush // Te Ara — the Encyclopedia of New Zealand
  5. Андрей Великанов. Аляскинские «короли» Архівавана 5 жніўня 2013. (руск.) на сайте belkamfish.com
  6. Чарлз П.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]