Велд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Велд (ад нідэрл.: veld — «поле») — шырокія засушлівыя плато ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы, размешчаныя ў міжрэччы рэк Лімпопа і Вааль і ў верхнім цячэнні ракі Аранжавая. Утвараюць серыю прыступак, якія падвышаюцца да Драконавых гор і паніжаюцца да западзіны Калахары і даліны Лімпопа.

Адрозніваюць Нізкі Велд, Сярэдні Велд, Высокі Велд, а таксама Бушвелд.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Клімат плато кантынентальны субтрапічны. Колькасць ападкаў складае 600-800 мм у год. Сярэднегадавыя тэмпературы станоўчыя (12-23 °C). Вышэй 1800 м часам выпадае снег.

У расліннасці пераважаюць ксерафітныя калючыя кусты (бушвелд). Па далінах рэк растуць субтрапічныя хвойныя лясы з прадстаўнікоў роду Podocarpus і іншых хвойных. Частка тэрыторыі разараная пад пасевы маісу, азімай пшаніцы, бавоўніка, тытуню. Маюцца фруктовыя сады і пашы. Багаты жывёльны свет (розныя віды антылоп, зебры, львы, леапарды) захоўваецца ў рэзерватах.

На плато распрацоўваюцца радовішчы золата, уранавых руд, каменнага вугалю, алмазаў, а таксама плаціны, жалезных, тытанавых і ванадыевых руд, храмітаў.

Нізкі Велд[правіць | правіць зыходнік]

Нізкі Велд (афр.: Laeveld; англ.: Low Veld) размешчаны на правым беразе ракі Лімпопа. Ён уяўляе сабой старажытны пеняплен(руск.) бел.  (слабапагоркавую раўніну) дакембрыйскага крышталічнага падмурка. Раздзелены шырокімі далінамі. Вышыня складае ад 300 да 600 м. Пакрыты саваннай з баабабам і дрэвам Colophospermum mopane.

Сярэдні Велд[правіць | правіць зыходнік]

Між Ваалем і вярхоўямі Уліфантса размешчаны Сярэдні Велд (афр.: Middle Veld). Ён складзены пясчанікамі, сланцамі і іншымі асадкавымі пародамі, якія залягаюць амаль гарызантальна. Вышыня яго складае 800—1300 м. Над сярэднім велдам узвышаюцца ізаляваныя вяршыні — копьес. Сярэдні велд пакрыты на захадзе ксерафітнымі хмызнякамі, на ўсходзе — метлюжковымі. У раёне Кімберлі вядзецца здабыча алмазаў.

Высокі Велд[правіць | правіць зыходнік]

Высокі Велд (афр.: Bosveld, Босфелд; англ.: Bush Veld). Вышыня яго не перавышае 900 м. Бушвелд складзены магматычнымі пародамі і пакрыты зараснікамі калючых хмызнякоў (віды акацый).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]