Бычок (танец)
Выгляд
| Бычок | |
|---|---|
| | |
| Кірунак: | народны |
| Памер: | 2/4 |
| Тэмп: | умераны ці хуткі |
| Вытокі: | беларускія |
| Роднасныя: | |
| Лявоніха | |
| Гл. таксама: | |
| Жаніцьба Цярэшкі | |
Бычок — традыцыйны беларускі танец. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны або хуткі. Вядомы ў некалькіх харэаграфічных варыянтах: найбольш старажытны блізкі да карагодаў, у якіх танцоры імітавалі баданні бычкоў; пазнейшыя набліжаюцца да кадрылі; сустракаюцца сольныя імправізаваныя варыянты. Бычок мог быць складовай часткай «Жаніцьбы Цярэшкі», дзе выконваўся пад прыпеўкі; напрыклад на Віцебшчыне спявалі:
Ах, матулечка, бычка, бычка, бычка,
Разгулялася дачка, дачка, дачка,
Ах, матулечка, цялушачка,
Разгулялася дачушачка.
Танец распаўсюджаны па ўсёй Беларусі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Чурко 1989, с. 95.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чурко Ю. М. Бычок // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Редкал. І. П. Шамяк (гл. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 95. — ISBN 5-85700-014-9.