Бэдрые Тахір Гёкмэн
Бэдрые Тахір Гёкмэн | |
---|---|
турэцк.: Bedriye Tahir Gökmen | |
Род дзейнасці | лётчыца |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бэдрые Тахір Гёкмэн (турэцк.: Bedriye Tahir Gökmen) — турэцкая лётчыца, першая турэцкая жанчына, якая атрымала ліцэнзію пілота.
Турэцкі парашутыст Абдуррахман Цюркушу у сваім інтэрв’ю даў ёй мянушку «Gökmen Bacı», што ў перакладзе на беларускую азначае «Сястра блакітнага неба»[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тахір прайшла навучанне ў прыватнай лётнай школе Vecihi Hürkuş і атрымала ліцэнзію пілота ў 1933 годзе[2]. Працадаўца, у якога яна ў той момант працавала і паралельна займалася вучобай, не ўхваліў захапленні палётамі і ў якасці пакарання знізіў ёй зарплату, спадзеючыся такім чынам прымусіць Тахір пакінуць школу.
Аднак у 1934 годзе дзяўчына ўсё ж скончыла лётную школу, пасля чаго звярнулася да намесніка міністра Ваенна паветраных сіл Турцыі, для таго, каб атрымаць пацверджанне сваёй ліцэнзіі. Для пацверджання яе навыкаў намеснік міністра накіраваў у школу групу інспектараў. Аднак з-за аварыі, якая адбылася ў гэты час, у школе не было самалётаў, якія Тахір магла б выкарыстоўваць для дэманстрацыі ўмення кіраваць самалётам[1]. Больш каманда інспектараў для праверкі не вярталася, а сама школа зачынілася пазней у тым жа годзе[3].
У 1934 годзе, калі быў уведзены новы турэцкі закон аб прозвішчы, яна ўзяла прозвішча Гёкмэн[3].
Зноскі
- ↑ а б Aksu, İbrahim The Story of Turkish Surnames: An Onomastic Study of Turkish Family Names, Their Origins, and Related Matters // Olay Gazete Press. — 2006. — Т. 1. — С. 29.
- ↑ Bedriye Tahir Gökmen – Turkey (англ.). FemmesPilotes (24 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 5 мая 2020.
- ↑ а б BEDRİYE TAHİR GÖKMEN (тур.). Tayyareci. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2006. Праверана 5 мая 2020.