Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры
Выгляд
| Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры | |
|---|---|
| |
| Аўтар | Альгерд Бахарэвіч |
| Жанр | эсэ |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Выдавец | Зміцер Колас |
| Выдавецтва | Зміцер Колас |
| Выпуск | 2016 |
| Старонак | 278 |
| ISBN | 9789857164240 |
| Папярэдняя | Белая муха, забойца мужчын |
| Наступная | Сабакі Эўропы |
«Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» — зборнік эсэ Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2016 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа. Кніга сталася плёнам яго трохмесячнага знаходжання ў Парыжы па французскай стыпендыі, звязанай з перакладам аднаго з яго раманаў на французскую мову.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Кніга ёсць спробай аўтара разабрацца ў спектры колераў, у якіх Парыж праламляецца праз беларускія літаратурныя акуляры, і, з іншага боку, пастараецца ўбачыць, як сама беларуская літаратура адбіваецца (або не адбіваецца, як усялякі прывід ці здань) у парыжскім люстэрку.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Назва рамана ўзятая з верша Пімена Панчанкі. Так ён звяртаецца да Парыжа. У кнізе ёсць раздзел, прысвечаны Пімену Панчанку[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Зборнік разам з кнігай Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» заняў другое месца прэміі «Кніга году—2016»[2].
- У 2017 годзе кніга трапіла ў доўгі спіс намінантаў Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручаецца за нон-фікшн літаратуру[3].
Зноскі
- ↑ Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Радыё Рацыя. Архівавана з арыгінала 5 жніўня 2019. Праверана 5 жніўня 2019.
- ↑ Кніга году-2016. Архівавана з арыгінала 5 жніўня 2019. Праверана 5 жніўня 2019.
- ↑ Стаў вядомы даўгі спіс Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў.
