Сабакі Эўропы (раман)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Сабакі Эўропы | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | Альгерд Бахарэвіч |
Жанр | раман |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Логвінаў |
Выпуск | 2017 |
Старонак | 896 |
ISBN | 9786098213218 |
Папярэдняя | Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры |
Наступная | Мае дзевяностыя |
«Сабакі Эўропы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве Логвінаў.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Раман складаецца з шасці вялікіх гісторый, сплеценых у адну. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным берлінскім гатэлі?
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- У 2019 годзе ў выдавецтве «Время» выйшаў рускамоўны аўтарскі пераклад рамана[1].
- У 2018 годзе кніга заняла 2 месца Прэміі Гедройца, што паслужыла прычынай заснавання альтэрнатыўнай Чытацкай прэміі для рамана «Сабакі Эўропы». На платформе Talaka.org распачаўся збор грошай. За месяц планавалі сабраць 3000 рублёў, за ўнёскі ад 5 рублёў абяцалі запрашэнне на «бесцырымоннае ўручэнне» і «Дыплом Вялікага Аматара» або «Вялікай Аматаркі» кнігі, напісаны на бальбуце — мове, выдуманай Бахарэвічам для «Сабак Эўропы». Збор грошай вёўся ад імя перакладчыцы Ганны Янкуты. Сам Бахарэвіч заявіў, што не мае ніякага дачынення да кампаніі.[2]
- Беларускі Свабодны тэатр у ліпені 2019 года анансаваў хуткую прэм’еру спектакля паводле рамана. У Мінску запланаваная беларуская прэм’ера спектакля, а ў Лондане — сусветная[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат прэміі «Кніга году — 2017», абвешчанай Беларускім ПЭН-цэнтрам.[4]
- У 2018 годзе Альгерд Бахарэвіч з раманам «Сабакі Эўропы» атрымаў 2 месца Прэміі Гедройца.[5]
- У 2019 годзе расійскамоўны пераклад рамана ўвайшоў у кароткі спіс расійскай літаратурнай прэміі «Большая книга». Імёны трох фіналістаў прэміі будуць вядомыя ў снежні 2019 года[6].
Зноскі
- ↑ Роман Бахаревича «Собаки Европы» вышел по-русски , Наша Ніва (13 мая 2019).
- ↑ Чытачы пачалі збор грошай на прэмію Бахарэвічу за «Сабакаў Эўропы» , Радыё Свабода (17 кастрычніка 2018).
- ↑ “Сабакі Эўропы” Свабоднага тэатра - як гэта будзе і дзе пабачыць? , Еўрарадыё (5 ліпеня 2019).
- ↑ «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча — Кніга году 2017 , Радыё Свабода (31 мая 2018).
- ↑ Прэмія Гедройца , Беларускі ПЭН-цэнтр .
- ↑ Роман Бахаревича «Собаки Европы» — в шорт-листе престижной российской премии , TUT.by (6 чэрвеня 2019).