Бяздоннае (возера, Гарадоцкі раён)
Бяздоннае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,12 км |
Шырыня | 0,08 км |
Плошча | 0,01 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,3 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бяздоннае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Гарадок, за 1 км на поўнач ад вёскі Астраўляне, у басейне ракі Усыса.
Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,12 км, найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,3 км.
Схілы катлавіны пад сельгасугоддзямі. Злучана ручаём з возерам Вялікае Астраўлянскае, на паўночным усходзе выцякае ручай у раку Астраўлянка.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.