Бялградская астранамічная абсерваторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бялградская астранамічная абсерваторыя (сербск.: Астрономска опсерваторија у Београду), таксама вядомая як Астранамічная абсерваторыя Звездара (Astronomical Observatory Zvezdara, што азначае «займаецца зоркамі») — астранамічная абсерваторыя ў Бялградзе. З’яўляецца найстарэйшым навуковым інстытутам Сербіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана 7 красавіка 1887 года.

У 1918 годзе, калі Бялград быў вызвалены ад Аўстра-Венгерскай акупацыі, то ўсе прылады абсерваторыі былі скрадзеныя або разбураныя. Дырэктар установы здолеў вярнуць некаторую маёмасць па рэпарацыі.

30 студзеня 1924 года адбыўся падзел астранамічнай і метэаралагічнай абсерваторыі Бялградскага ўніверсітэта. У 1935 годзе арганізаваны службы часу і даўгаты.

З ліпеня 1941 года на абсерваторыі былі раскватараваныя нямецкія вайскоўцы.

Да 1 ліпеня 1948 года ўстанова ўваходзіла ў склад Бялградскага ўніверсітэта, а пасля і да 18 снежня 1950 года яна падпарадкоўвалася Сербскай акадэміі навук.

З 18 снежня 1950 года да 27 сакавіка 1954 года абсерваторыя ўваходзіла ў склад Камітэта навуковых устаноў, універсітэтаў і школ вышэйшай адукацыі Сербіі.

З 27 сакавіка 1957 года яна стала незалежнай установай з фінансаваннем у Выканаўчым савеце Сербіі.

З 9 жніўня 1985 года абсерваторыя атрымала статус аўтаномнага навукова-даследчага інстытута з Выканаўчым саветам Асамблеі Сербіі як яе заснавальнік, яго назва змянілася з астранамічнай абсерваторыі на Інстытут астранамічных даследаванняў.

Будынак абсерваторыі з’яўляецца помнікам культуры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]