Сербская акадэмія навук і мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сербская акадэмія навук і мастацтваў
Арыгінальная назва сербахарв.: Srpska akademija nauka i umetnosti
Дата заснавання 7 лістапада 1841
Сайт sanu.ac.rs (серб.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сербская акадэмія навук і мастацтваў (сербск.: Српска академија наука и уметности) — вышэйшая навуковая і асветніцкая ўстанова Сербіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Была заснавана 1 лістапада 1886 года як Сербская каралеўская акадэмія навук, якая дзейнічала па законе (Статуту), распрацаваным Нацыянальным сходам і падпісаным каралём Міланам I Абрэнавічам. Першыя 16 акадэмікаў былі прызначаны каралём 5 красавіка 1887 года. Тады ж сфарміраваліся чатыры аддзяленні.

Пасля ўключэння ў склад сацыялістычнай Югаславіі ў 1947 годзе атрымала назву «Сербская акадэмія навук». Пазней законам 1960 года была ўстаноўлена сучасная назва.

З 1909 па 1952 год Акадэмія размяшчалася на Бранкавай вуліцы (дом № 15). Пасля разбурэння будынка ў 1963 годзе рэзідэнцыя перамясцілася на вуліцу Князя Міхаіла (дом № 35, будынак пабудовы 1923—1924 гадоў).

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Першым прэзідэнтам быў прызначаны ўрач і батанік Ёсіф Панчыч. Яго, а таксама першых членаў Акадэміі абраў кароль Мілан Абрэнавіч у адпаведнасці з зацверджаным Скупшчынай (парламентам) законам[1].

Прэзідэнт, згодна з артыкулам 24 Закона аб Акадэміі навук і мастацтваў, абіраецца Скупшчынай. Галасаванне таемнае, перамагае кандыдат, які набраў не менш за 50% галасоў. У выпадку адсутнасці пераможца праз два тыдні праводзіцца паўторнае галасаванне[2].

Прэзідэнт з’яўляецца прадстаўніком акадэміі і выступае ад яе імя. Ён склікае пасяджэнні Скупшчыны, Прэзідыума і Выканаўчага камітэта, кантралюе іх дзейнасць, а таксама выконвае шэраг іншых функцый[3].

  • 1887—1888 — Ёзіф Панчыч
  • 1888—1889 — Чэдаміль Міятавіч
  • 1892—1895 — Дзімітрые Нешыч
  • 1896—1899 — Мілан Мілічэвіч
  • 1899 — Ёван Рістыч
  • 1899—1900 — Сіма Лазаніч
  • 1900—1903 — Ёван Мішкавіч
  • 1903—1906 — Сіма Лазаніч
  • 1906—1915 — Стоян Навакавіч
  • 1915—1921 — Ёван Жуёвіч
  • 1921—1927 — Ёван Цвііч
  • 1928—1931 — Слабадан Ёванавіч
  • 1931—1937 — Багдан Гаврылавіч
  • 1937—1960 — Аляксандр Беліч
  • 1960—1965 — Ілія Джурычыч
  • 1965—1971 — Вялібор Глігарыч
  • 1971—1981 — Павле Савіч
  • 1981—1994 — Душан Каназір
  • 1994—1998 — Аляксандр Дэспіч[4]
  • 1999—2003 — Дзеян Медакавіч
  • 2003—2015 — Нікола Хайдзін[5]
  • З 2015 года — Уладзімір Косціч

Аддзяленні[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час акадэмія налічвае 8 аддзяленняў па галінах веды і мастацтваў:

  • Аддзяленне матэматыкі, фізікі і геанавук;
  • Аддзяленне хімічных і біялагічных навук;
  • Аддзяленне тэхнічных навук;
  • Аддзяленне медыцынскіх навук;
  • Аддзяленне мовы і філалогіі;
  • Аддзяленне грамадскіх навук;
  • Аддзяленне гістарычных навук;
  • Аддзяленне мастацтваў (раней «аддзяленне выяўленчых і музычных мастацтваў», перайменавана пры абнаўленні статута ў кастрычніку 2020 года[6]).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гордана Радојчић-Костић. Српска краљевска академија (1886-1890) (серб.). Сайт Сербской академии наук и искусств. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 19 сакавіка 2019.
  2. Slobodan Bubnjević. Novi predsednik i novi akademici (серб.). Журнал «Vreme». Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2017. Праверана 19 сакавіка 2019.
  3. Статут Српске академије наука и уметности (серб.). Сайт Сербской академии наук и искусств. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 19 сакавіка 2019.
  4. Органи управљања САНУ (серб.). Српска академија наука и уметности. — (мемориальная доска, перечисляющая председателей САНУ с основания по 1998 год). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2018. Праверана 5 мая 2018.
  5. Никола Хајдин, Одељење техничких наука, редовни члан (серб.)(недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2018. Праверана 5 мая 2018.
  6. Статут Српске академије наука и уметности (серб.). Српска академија наука и уметности (Београд, октобар 2020. године). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 11 красавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]