Бялевіцкі сельсавет
Выгляд
Бялевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чырвонаслабодскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Бялевічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Бяле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Бялевічы.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі, з 1927 года — Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы ў 1930 годзе ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення ў 1938 годзе ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці.
Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя далучана да Малышэвіцкага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).