Бабруйская акруга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бабруйская акруга
Бабруйская акруга
Краіна

Flag of the Soviet Union (1936-1955).svg СССР

Уваходзіць у

Беларуская ССР

Адміністрацыйны цэнтр

Бабруйск

Насельніцтва (1926)

530 9 тыс,

Плошча

14,5 тыс. км²

Бабру́йская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241930 гадах. Утворана 17 ліпеня 1924 года. Цэнтр — г. Бабруйск. Плошча акругі 14,5 тысяч км2, пасля ўзбуйнення ў 1927 годзе — 20,8 тысяч км2. Насельніцтва 499,8 тысяч чалавек, у 1927 годзе — 751 тысяча чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19241927 гадах акруга ўключала 12 раёнаў:

Раёны падзяляліся на 145 сельсаветаў. У склад акругі ўваходзілі 3 гарады (Бабруйск, Жлобін і Рагачоў) і 4 мястэчкі (Асіповічы, Глуск, Парычы і Стрэшын). У сувязі са скасаваннем Слуцкай акругі 9 чэрвеня 1927 года ў склад Бабруйскай акругі перададзены Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі раёны, Слуцк і мястэчкі Любань, Старыя Дарогі і Старобін. 4 жніўня 1927 года 1-ы і 2-і Бабруйскія раёны аб’яднаны ў адзіны Бабруйскі раён, а Гарадзецкі і Стрэшынскі скасаваны. 27 кастрычніка 1927 года. Буда-Кашалёўскі раён перададзены ў склад Гомельскай акругі. Акруговая газета «Камуніст». 26 ліпеня 1930 года Бабруйская акруга ў складзе 13 раёнаў і 204 сельсаветаў скасавана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР. Т. 1. — Мн., 1985. — С. 165.
  • Камінскі, М. І. Бабруйская акруга / М. І.Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В.Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 253. — ISBN 5-85700-074-2.