Слуцкая акруга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слуцкая акруга
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Статус акруга
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Слуцк
Дата ўтварэння 1924—1927; 1935—1938
Насельніцтва (1926) 309 4 тыс,
Шчыльнасць 8,4 тыс. чал./км²
Плошча
  • 8 400 км²
Слуцкая акруга, карце

Слу́цкая акру́гаадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, якая існавала з ліпеня 1924 года да 6 чэрвеня 1927 года і з 21 чэрвеня 1935 года па 20 лютага 1938 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Слуцк.

Акруга ў 1924—1927[правіць | правіць зыходнік]

Слуцкая акруга была ўтворана 17 ліпеня 1924 года[1] і ўлучала 7 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі[2]. Была скасавана 6 чэрвеня 1927 года[3]. Яе тэрыторыя тым часам была раздзеленая паміж Бабруйскай і Мінскай акругамі.

Паводле перапісу 1926 года колькасць насельніцтва складала 309,4 тыс. чалавек, з іх ліку беларусаў — 90,0%, яўрэяў — 6,7%, рускіх — 1,4%, палякаў — 1,3%.

Слуцкая акруга у 1924—1927 гг. У 1927 годзе Грэскі і Капыльскі раёны адышлі да Мінскай акругі, астатнія і да Бабруйскай акругі.

Пагранічная акруга 1935—1938 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Зноў акруга была ўтворана 21 чэрвеня 1935 года ў якасці пагранічнай акругі (якія ў тыя часы ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР). Акруга ўлучала 6 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі.

Была скасавана 20 лютага 1938 года ў сувязі з увядзеннем абласнога падзелу ў саюзных рэспубліках СССР.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні Выканкама акружнога Савета[правіць | правіць зыходнік]

Першыя сакратары акружнога камітэта КП(б)Б[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. История(руск.)  // Слуцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. Анатолій Жук Адшумелі стагоддзі над Случчу-ракой. Слуцкі край (25 верасня 2009). Праверана 18 лютага 2011.
  3. БССР (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия — Мн: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.