Бянёўскі
Бянёўскі | |
---|---|
польск.: Beniowski | |
Жанр | паэма |
Аўтар | Юльюш Славацкі |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1840—1841 (няскончаная) |
Дата першай публікацыі | 1841 |
Апублікаваны ў | Q19137485? |
«Бянё́ўскі» (польск.: Beniowski) — няскончаная паэма Юльюша Славацкага, пяць першых песень якой былі напісаны ў 1840—1841 гадах і апублікаваныя ў 1841 годзе. Астатнія часткі паэмы не былі выдадзены пры жыцці паэта — выдаў іх Антоні Малецкі ў зборніку «Пасмяротныя сачыненні Славацкага» (польск.: Pism posmiertnych Slowackiego)[1]. Паэма мусіла быць разлікам Славацкага з непрыязнай да яго літаратурнай крытыкай, а таксама голасам у спрэчцы паэта з Адамам Міцкевічам і яго прыхільнікамі[2], замалёўкай уласнае паэтычнай праграмы і спробай усталяваць сябе ў якасці новага духоўнага правадніка польскага народа[3]. Гэта была таксама спроба паказаць свой асабісты вобраз былой польскасці, які адрозніваўся ад прадстаўленых у «Пане Тадэвушы» і папулярных раней «Помніках Сапліцы»[4]. Форма твора пазычаная з паэмы «Дон Жуан» Байрана[5].
Сюжэт твора распавядае пра падарожжы і лёс шляхціча Маўрыцыя Бянёўскага, сапраўднай гістарычнай асобы, удзельніка Барскай канфедэрацыі 1768 г., пазней — вядомага падарожніка. Аўтар пераўтварае яго ў паўгалечнага дробнапамеснага шляхціча, пазбаўленага якое-небудзь рамантычнасці. Славацкі адмаўляецца ад звыклай у рамантызме паэтызацыі герояў і падзей, ад традыцыйнага эпічнага наратыву[6]. Згодна з правіламі свабоднай (дэгрысыйнай) паэмы, фабула ахоплівае невялікую частку твора (каля 50 %[3]); аўтар шматразова адыходзіць ад яе, каб акцэнтаваць уласную ўвагу на тэме актуальнага літаратурнага жыцця і палітычнай сітуацыі. Твор напісаны актавамі на ўзор «Дон Жуана» Байрана.
У V песні Славацкі выступае ў працьборства з першым паэтам Польшчы. Ён прызнае веліч Міцкевіча, але падкрэслівае ўласную магутнасць, якая дазваляе нароўні змагацца з «літоўскім богам»[6].
Зноскі
- ↑ Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XLI (польск.)
- ↑ Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XVII—XXV. (польск.)
- ↑ а б Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1999, s. 348. ISBN 83-01-12108-4. (польск.)
- ↑ Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XXV—XXVI. (польск.)
- ↑ Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XXVIII. (польск.)
- ↑ а б Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 147—148 (руск.)