Бібліятэка Слонімскага кляштара дамініканцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бібліятэка Слонімскага кляштара дамініканцаўбібліятэка, якая існавала пры Слонімскім кляштары дамініканцаў з канца XVII стагоддзя да сярэдзіны XIX стагоддзя. У 1819 годзе ў бібліятэцы было 255 кніг рознай тэматыкі, у асноўным прапаведніцкая літаратура, творы па тэалогіі, філасофіі, царкоўнаму і свецкаму праву. У 1820 годзе было 13 літургічных кніг, 235 прапаведніцкіх, тэалагічных і аскетычных твораў. Прыкладна ў такіх памерах захоўвалася бібліятэка ў наступных гадах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]