Бібліятэка ардынацыі Замойскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блакітны палац у Варшаве
Галоўная зала бібліятэкі ў 1932 годзе

Бібліятэка ардынацыі Замойскіх (польск.: Biblioteka Ordynacji Zamojskiej (BOZ)) — бібліятэка, якая існавала ў 18111944 гадах у Блакітным палацы ў Варшаве.

Пачатак бібліятэкі паклаў заснавальнік г. Замасць, Замойскай ардынацыі (маярату) і Акадэміі Ян Замойскі (1542—1605). Фактычным стваральнікам бібліятэкі лічыцца 12-ы ардынат Станіславаў Костка Замойскі, які аб'яднаў акадэмічную, ардынацкую і сваю асабістую бібліятэкі. У пачатку XIX ст. ён перанёс бібліятэку ў Варшаву.

Была часткова знішчана 25 верасня 1939 года падчас пажару ў палацы пасля бамбардзіроўкі Варшавы(польск.) бел. люфтвафэ. У час Варшаўскага паўстання пасля наўмысным падпалу немцамі 8 верасня 1944 года бібліятэка была амаль цалкам знішчана. З усей бібліятэкі ўдалося выратаваць каля 1800 тамоў.

У 1946 г. апошні ардынат Ян Томаш Замойскі(руск.) бел. (1912—2002) перадаў рэшткі калекцыі на вечнае захоўванне ў Нацыянальную бібліятэку Польшчы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]