Біргіта Вальберг
Біргіта Вальберг | |
---|---|
шведск.: Birgitta Valberg | |
Род дзейнасці | актрыса |
Дата нараджэння | 16 снежня 1916[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 2014[1] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Hans Hansson[d] |
Дзеці | Maria Bandobranski[d] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Біргіта Вальберг (швед. Birgitta Valberg), у замужжы Хансан (швед. Hansson: 16 снежня 1916, Стакгольм — 29 сакавіка 2014, Лідынгэ) — шведская актрыса, уладальніца прэміі «Залаты жук» за галоўную жаночую ролю 1976/77 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Біргіта Вальберг нарадзілася ў сям’і прафесара Паўля Вальберга і Алін Гунбар. Вучылася ў тэатральнай школе Каралеўскага драматычнага тэатра з 1940 па 1943 год. З першага года пачала граць на сцэне тэатра і заставалася ў яго трупе на працягу 56 гадоў, з 1940 па 1996 год. За гэты час яна выканала 137 роляў, грала ў спектаклях рэжысёраў Альфа Шоберга, Улафа Муландэра і Інгмара Бергмана.
Кінематаграфічная кар’ера Вальберг пачалася раней: яна дэбютавала ў 1934 годзе ў фільме Акселя Бранерса «Unga hjärtan». У 1977 годзе ёй была прысуджана Шведскага інстытута кіно «Залаты жук» у намінацыі «Лепшая актрыса ў галоўнай ролі» за ролю Каты Вік ў фільме рэжысёра Гунель Ліндблум «Райскі куток», спрадзюсіраваны Інгмара Бергманам. Яна таксама агучвала Нісі-таўстагузка (швед. Rumpnissarna) у фільме Тагэ Даніэльсана «Роння, дачка разбойніка» (1984) паводле аповесці Астрыд Ліндгрэн. З 1943 года яна таксама перыядычна грала ў Радыётэатры.
Памерла 29 сакавіка 2014 года на 98-м годзе жыцця, пахавана на могілках горада Лідынгэ.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.