Гунель Ліндблум
Гунель Ліндблум | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Gunnel Märtha Ingegärd Lindblom |
Род дзейнасці | актрыса, кінематаграфіст, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 18 снежня 1931[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 2021[5] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Гунель Марта Інгегерд Ліндблум (швед. Gunnel Märtha Ingegerd Lindblom, 18 снежня 1931, Гётэбарг — 24 снежня 2021, Бротбі) — шведская актрыса, рэжысёр тэатра і кіно.
Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У 12 гадоў пачала выступаць на сцэне ў клубе рабочай моладзі. Скончыла акцёрскую школу пры гарадскім тэатры Гётэбарга, у трупу якога была прынята ў 1950 годзе. З 1954 па 1959 год грала ў трупе гарадскога тэатра Мальмё, якім кіраваў Інгмар Бергман. Сярод яе роляў — Ларыса Дзмітрыеўна ў «Беспасажніцы» Астроўскага, Сольвейг ў «Пер Гюнце», Маргарыта ў «Фаўсце». У 1960-х грала ў гарадскім тэатры Упсалы (Алена ў «Дзядзьку Ваню», Дэздэмона ў «Атэла»). Шмат працавала на тэлебачанні. З 1968 года — у Каралеўскім драматычным тэатры Швецыі (Драматэн) пад кіраўніцтвам Бергмана. Грала ў п’есах Ібсена, Чэхава, Стрындберга, у бергманаўскіх пастаноўках «Войцэка» Г.Бюхнера і драмы Альфа Шоберга «Бацька».
У 1970-я гады выступіла як тэатральны рэжысёр, спачатку асіставала Бергману, а затым самастойна паставіла п’есы Чэхава, Шоу, Ібсена і інш. Ставіла спектаклі, у тым ліку — оперныя, у Даніі і Нарвегіі. У 1980-х гадах сыграла ў Бергмана Гертруд2 ў «Гамлеце», Бергман выступіў прадзюсарам некалькіх фільмаў Ліндблум як кінарэжысёра.
Сярод апошніх па часе роляў Ліндблум на сцэне Драматэн — у спектаклях «Бланш і Мары» (2007) па рамане Энквіста, і «Каралеўская карона» (2008) па рамане Карла Юнаса Ловэ Альмквіста. У 2009 годзе яна паставіла драму Юна Фосэ «Дзяўчына ў жоўтым дажджавіку».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #14215086X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Gunnel Lindblom // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gunnel Lindblom // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #14215086X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Skådespelaren Gunnel Lindblom är död