Бірмана-кітайскія войны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бірмана-кітайскія войны — серыя ваенных канфліктаў паміж Імперыяй Цын і Бірмы (Аўскай дзяржавай) ў 17651770 год.

Перадумовы да вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пры імператары Цяньлуне кітайская імперыя вяла актыўную заваявальных палітыку. Адным з кірункаў пашырэння імперыі была Бірма, якую Цын разлічвала ўзяць пад свой сюзерэнітэт. Падставай для ўступлення ў вайну стаў канфлікт паміж памежнымі правінцыямі: Шанскімі княствамі  (руск.) Чонгтун  (руск.), падкантрольным Бірме, і Кенхунг  (руск.), падкантрольным Цын[1].

Ход канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

У 1765 годзе з кітайскай правінцыі Юньнань на тэрыторыю Бірмы ўварвалася вялікая маньчжура-кітайская армія пад правадырствам губернатара. Яе сустрэлі аб’яднаныя сілы Чонгтуна  (руск.) і Бірмы. Армія ўварвання была разбіта, а яе правадыр пакончыў з сабой, каб пазбегнуць ганьбы.

У наступныя гады Імперыя Цын працягвала пасылаць войскі ў Бірму, але кожны раз цярпела паразу. Найбольшага поспеху кітайцы дамагліся ў 1767 годзе, калі іх войскі дайшлі да пункта ў 50 км ад сталіцы Аўскай дзяржавы, але былі знішчаны. Увесну 1768 года Бірма разбіла войска ўварвання ў крэпасці Каунтон, размешчанай на поўдзень ад Банмо. У 1769 годзе кітайцы пацярпелі паразу пад Шуэнь-яунбінам[en], пасля чаго спынілі спробы заваяваць Бірму. Быў заключаны мірны дагавор, па якім Цын прызнавала суверэнітэт Бірмы над некалькімі Шанскімі княствамі[2].

Значэнне канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

Уварванне Цын ў Бірму спыніла пераможную кампанію Бірмы супраць Сіяма  (руск.). Ужо была знішчаная дзяржава Аютыя  (руск.), але пасля адводу бірманскіх войскаў для абароны ад кітайскай пагрозы ў Сіяме пачалося паўстанне пад правадырствам П'я Таксіна  (руск.), якое прывяло да з’яўлення Каралеўства Тханбуры[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История Востока : В 6 т. / Отв. ред. Л. Б. Алаев и др.. — М.: Восточная литература, 2004. — Т. 4. Восток в новое время (конец XVIII — начало XX в.). — 608 с. — ISBN 5-02-018387-3.