Перайсці да зместу

Юньнань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юньнань
кіт.: 云南省
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Wang Yubo[d]
Насельніцтва
  • 47 209 277 чал. (2020)[2]
Плошча
  • 394 100 км²
Юньнань на карце
Код ISO 3166-2 CN-YN
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юньнань — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, каля граніцы з Індыяй, М’янмай, Лаосам і В’етнамам. Плошча 394 тыс. км². Адміністрацыйны і галоўны эканамічны цэнтр — горад Куньмін.

Тыпавы від Юньнані

Размешчана пераважна ў межах Юньнаньскага нагор’я. Клімат у асноўным субтрапічны мусонны, на поўдні — трапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня ў далінах і катлавінах 8—16 °C, ліпеня 20—28 °C. Ападкаў у далінах і катлавінах 1000—2000 мм, у гарах да 3000 мм за год. Лясы (каля 20 % тэрыторыі) да вышыні 1,5 тыс. м вечназялёныя, вышэй — шыракалістыя і хвойныя.

ГодКолькасць
2015 47 420 000
2020 47 209 277 [2]

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прамысловасць. Галоўныя збожжавыя культуры: рыс, кукуруза, пшаніца. Вырошчваюць рапс, арахіс, чай, бавоўнік, цукровы трыснёг. Плантацыі каўчуканосаў, кафейнага і хіннага дрэў. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней. Шаўкаводства. Лесанарыхтоўкі. Вядзецца здабыча волава, медных, свінцова-цынкавых, жалезных руд, каменнага вугалю, солі, мармуру і інш.

Чорная і каляровая (3/4 выплаўкі волава Кітая) металургія, машынабудаванне (горнае, аўтамабільнае, электроннае), хімічная, лясная, харчовая прамысловасць. Саматужныя промыслы.

  1. 1 2 Юньнань // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
  2. 1 2 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
  • Юньнань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 211.