Бір’яні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бір’яні

Бір’яні, таксама бірыяні — другая страва з рысу (звычайна гатункі басмаці) і спецый з даданнем мяса, рыбы, яек або гародніны. Спецыі і соусы, неабходныя для падрыхтоўкі бір’яні, могуць уключаць у сябе: топленае масла, кумін, гваздзік, кардамон, карыцу, лаўровы ліст, каляндру, шафран, мятную траву, імбір, цыбулю, часнык.

У розных варыяцыях страва распаўсюджана па ўсёй Паўднёвай Азіі, а таксама ў арабскіх краінах і сярод паўднёваазіяцкіх супольнасцей на Захадзе. Мае іранскія карані і патрапіла на Індыйскі субкантынент дзякуючы іранскім гандлярам і вандроўцам.

Слова «бір’яні» паходзіць ад персідскага beryā(n) (перс.: بریان, смажаны).

Бір’яні добра спалучаецца з іншымі стравамі індыйскай кухні, такімі як: дахі чатні ці раіта, корма, кары, квашаныя баклажаны, крэветкі.

Зноскі