Клод Шэнан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Клод Элвуд Шэнан (англ. Claude Elwood Shannon; 30 красавіка 1916, Петоцкі, Мічыган, ЗША — 24 лютага 2001 года, Медфард, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі інжынер і матэматык, яго працы з'яўляюцца сінтэзам матэматычных ідэй з канкрэтным аналізам надзвычай складаных праблем іх тэхнічнай рэалізацыі. З'яўляецца заснавальнікам тэорыі інфармацыі, якая знайшла прымяненне ў сучасных высокатэхналагічных сістэмах сувязі. Шэнан унёс вялікі ўклад у тэорыю імавернасных схем, тэорыю аўтаматаў і тэорыю сістэм кіравання — галіне навук, якія ўваходзяць у паняцце «кібернетыка». У 1948 годзе прапанаваў выкарыстоўваць слова «біт» для абазначэння найменшай адзінкі інфармацыі.