Бітва за Бені-Валід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Бені-Валід
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
VOA Arrott - Bani Walid siege begins in Libya - 03.jpg
Дата 8 верасня17 кастрычніка 2011
Месца Бені-Валід
Вынік перамога ПНС
Праціўнікі
Flag of Libya (1977–2011).svg Лаялiсты
Flag of Darfur.svg Дарфурскiя найміты[1]
Flag of Libya.svg ПНС
Flag of NATO.svg НАТА
Сілы бакоў
150—1200 байцоў 5000 байцоў
Страты
як мiнiмум 9 забiтых 85—91 забiтых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва за Бені-Валід — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі.

Да 10 верасня дзейнічаў ультыматум, згодна з якім войскам Кадафi, «каб пазбегнуць далейшага кровапраліцця», прапаноўвалася здаць гарады Сірт і Бені-Валід без бою. Аднак адсутнасць асаблівага ўплыву старэйшын на лаяльныя Кадафі армii ў горадзе, звялі на нішто спробы прадстаўнікоў Пераходнага Нацыянальнага Савета Лівіі. Сутыкненні 9 верасня цалкам перакрэслілі далейшыя перспектывы падобных перамоваў[2][3]

10 верасня паўстанцкія сілы ПНС, пры падтрымцы ВПС НАТА, пайшлі на штурм горада[4]. Да 11 верасня яны змаглі захапіць паўночны ўезд. 12—13 верасня мяцежнікі захапілі паўночна-заходнія раёны Бені-Валіда[5]. На наступны дзень наступіла зацішша.

16 верасня з’явілася інфармацыя аб пачатку новага штурму Бені-Валіда[6], у выніку якога, як паведаміла агенцтва Reuters, войскам мяцежнай арміі ўдалося захапіць «даліну, якая вядзе да цэнтра горада»[7]. У далейшым паведамлялася, што гэты штурм таксама поспехам не ўвянчаўся. У гэты ж час паведамлялася аб павелічэнні колькасці дэзерціраў ў шэрагах ПНС[8].

26 верасня пасля начнога артабстрэлу пазіцый войск Кадафі ў горадзе часці ПНС пачалі новы напад на горад, ужо з удзелам танкаў і зенітных гармат[9]. На працягу наступных двух тыдняў захоплівалі адзін квартал за адным, уключаючы аэрапорт[10]. 17 кастрычніка горад быў цалкам узяты[11].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]