Бітва на Ворскле, 1399

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бітва на Ворскле
Facial Chronicle - b.11, p.421 - Battle at Vorskla.jpg
Дата 12 жніўня 1399
Месца Рака Ворскла (пр.Дняпра)
Вынік Перамога татарскага войска
Бакі
Залатая Арда ВКЛ
Камандуючыя
Эдыгей
Цімур-Кутлук
Вітаўт
Сілы бакоў
~200.000 чалавек ~75.000 чалавек, 500 тэўтонскіх рыцараў
Страты
невядома невядома (вельмі вялікія)

Бітва на Ворскле (12 жніўня 1399) — бітва на рацэ Ворскле (сучасн. Палтаўская вобласць) паміж саюзным войскам вялікага князя Вітаўта і хана Тахтамыша, з аднаго боку, і войскам Залатой Арды на чале з ханамі Цімур-Кутлукам і Эдзігеем.

Абодва бакі панеслі вялікія страты, але ў выніку войска Вітаўта і Тахтамыша было разгромлена ўшчэнт, быў забраны ўвесь абоз і шмат палонных, сам Вітаўт ледзьве выратаваўся з невялікай дружынай.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паражэнне падарвала сілы ВКЛ і аслабіла пазіцыі Вітаўта; яго праграма стварэння «Руска-Літоўскага каралеўства» была згорнутая. Актыўнасць ВКЛ на ўсходніх землях Русі таксама пайшла на спад, што было выкарыстана Маскоўскай дзяржавай. У бітве загінула вялікая колькасць баярства ВКЛ, у тым ліку Андрэй Полацкі і Дзмітры Баброк. Вымушана ўзмацнілася палітычная залежнасць ВКЛ ад Польшчы (гл.далей: віленска-радамская унія), што пацягнула, у сваю чаргу, далейшую дыскрымінацыю праваслаўнай часткі феадалаў ВКЛ (гл.далей: Ягайлаў прывілей, Гарадзельскі прывілей, грамадзянская вайна ў ВКЛ 14301435).

Перад падзеямі[правіць | правіць зыходнік]

Вітаўт прыняў збеглага з Залатой Арды хана Тахтамыша і пасяліў яго ў Лідскім замку (1396). Абяцаючы Тахтамышу вяртанне стальца ў Сараі, Вітаўт разлічваў атрымаць вернага саюзніка ў сваёй усходняй палітыцы і ў стварэнні «Руска-Літоўскага каралеўства». Дзеля вызвалення сіл на захадзе, Вітаўт заключыў Салінскі мір з Тэўтонскім ордэнам (1398). Паход на Залатую Арду афіцыйна падтрымаў Баніфацыем IX, абвяшчаючы вайну супраць татараў. Так да войска Вітаўта далучыліся атрады з Польшчы і Прускага ордэна.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

У раць Вітаўта і Тахтамыша ўваходзілі войскі «50 князёў» беларускіх, літоўскіх, украінскіх земляў, татарская конніца, дапаможныя атрады з Польшчы і Прускага ордэна. Татарскае войска Цімура на Ворскле спачатку было нешматлікім, але, пачаўшы і зацягнуўшы перагаворы з Вітаўтам, Цімур дачакаўся прыходу галоўных сіл, што і вырашыла вынік бітвы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. ISBN 985-6374-34-2
  • Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.: іл. ISBN 5-338-00929-3 (ч. 1), ISBN 5-338-01083-6
  • Мікола Ермаловіч. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. — Мн.: Беллітфонд, 2000. — 448 с. ISBN 985-6576-08-3
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).