Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Генадзь Мікалаевіч Сагановіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 студзеня 1961 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар габілітаваны |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Генадзь Мікалаевіч Сагановіч (13 студзеня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык, археолаг. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984), аспірантуру (1984—1987). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі (1989). 3 1984 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1992 г. — старшы навуковы супрацоўнік. У 2005 г. звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працуе ў ЕГУ.
Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, гістарычныя сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.
Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, у т.л. «Невядомая вайна 1654—1667 », «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым). Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (1987—1992). Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд» (з 1994).
30 мая 2018 года рада Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя. За падставу абароны была ўзята яго кніга «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа»[1].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, двое дзяцей.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992;
- Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн,, 1994;
- Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995;
- Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1;
- Царкоўная вунія 1596 г. і пытанне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
- Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996;
- Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // 3 глыбі вякоў: Наш край. Мн., 1997. Вып. 2;
- У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
- Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
- Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 9;
- Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. Вільня, 1999 (разам з У. Арловым).
- Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Саганович Геннадий Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
- Выбраныя працы Г. Сагановіча — Эл.рэсурс knihi.com
- Генадзь Сагановіч «Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі»
- Генадзь Сагановіч «Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г»
- Генадзь Сагановіч «Невядомая вайна, 1654—1667»
- Генадзь Сагановіч «Мода на плагіят?»
- Генадзь Сагановіч «Вайна з беларускай гісторыяй»
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Археолагі Беларусі
- Дактары гістарычных навук